Знакамітае ўсталяванне за 5 хвілін
Калі вы ўжо знаёмы з тым, што вам патрэбна, каб запампаваць файлы на сервер, само ўсталяванне зойме ўсяго некалькі крокаў:
- Спампуйце і распакуйце дыстрыбутыў WordPress.
- Стварыце базу дадзеных на серверы такім чынам, каб ваш карыстальнік MySQL меў усе правы для доступу.
- Пасля гэтага неабходна змяніць імя файла
wp-config-sample.php
наwp-config.php
- Адкрыйце
wp-config.php
ў любым тэкставым рэдактары і змяніце налады злучэння да базы дадзеных. - Пасля гэтага запампуйце усе файлы WordPress на сервер і
- калі вы хочаце ўстанавіць WordPress у каранёвы каталог (напрыклад,
http://example.com/
), перанясіце ўсё змесціва архіва WordPress у каранёвы каталог; - калі вы хочаце ўстанавіць WordPress у асобны каталог на серверы (напрыклад,
http://example.com/blog/
), вы павінны перайменаваць каталогwordpress
, каб ён меў такую ж назву, што і пажаданы каталог, і перанясці ўсё змесціва архіва WordPress у каранёвы каталог.
- калі вы хочаце ўстанавіць WordPress у каранёвы каталог (напрыклад,
- Перайдзіце па спасылцы да файла
wp-admin/install.php
- калі вы не змянялі каталог усталявання, то спасылка будзе выглядаць наступным чынам:
http://example.com/wp-admin/install.php
- пры змене каталога, спасылка будзе выглядаць наступным чынам:
http://example.com/blog/wp-admin/install.php
- калі вы не змянялі каталог усталявання, то спасылка будзе выглядаць наступным чынам:
- Вам застаецца толькі выканаць наступныя, вельмі простыя крокі.
- Працуйце і рабіце неверагоднае разам з WordPress на беларускай мове!